Сустрэча старшакласнікаў з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС Віктарам Мікалаевічам Клімашэвічам

5 снежня старшакласнікі сустрэліся з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС В.М.Клімашэвічам, які расказаў пра ўмовы паступлення ў Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Таксама Віктар Мікалаевіч засяродзіў увагу вучняў на прафілактыцы супрацьпраўных паводзін.

Продолжить чтениеСустрэча старшакласнікаў з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС Віктарам Мікалаевічам Клімашэвічам

З 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

Традыцыйна ў канцы лістападу — пачатку снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу). Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у гульні “Здароўе – гэта багацце!”, для вучняў пачатковых класаў прайшлі гадзіны зносін “Правілы асабістай гігіены». Старшакласнікі сабраліся на кіналекторыі “Мы супраць наркотыкаў і ВІЧ-інфекцыі”. 1 снежня, у Сусветны дзень прафілактыкі СНІДУ прайшла акцыя «Дзеці супраць злачынстваў,наркотыкаў і СНІДу”.

Продолжить чтениеЗ 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

3 снежня ў школе прайшлі віктарына “Пра здаровы лад жыцця”, лекцыя – прэзентацыя “Што я павінен ведаць пра СНІД”, майстар-клас “Як захаваць сваю асанку правільнай”. Таксама сёння працягнула сваю работу творчая майстэрня Дзеда Мароза.

Продолжить чтениеСуботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Увага! У перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 на тэрыторыі Пружанскага раёна рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці.

Нет описания фото.

На тэрыторыі Пружанскага раёна ў перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці. Асноўная мэта названага комплексу — узмацненне прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да ўчынення супрацьпраўных учынкаў, а таксама правядзенне шырокамаштабнай інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі, мінімізацыя прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць узнікненню негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі.

Продолжить чтениеУвага! У перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 на тэрыторыі Пружанскага раёна рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці.

З 14 лістапада па 19 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Тыдзень пачаўся з дыскусійнай пляцоўкі для старшакласнікаў  “Курэнне – фактар рызыкі”. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін “Не пачынайце курыць!”. Вучні 5 — 8 класаў наведалі пазнавальную праграму “Курыць – здароўю шкодзіць”. 17 лістапада, у Сусветны дзень адмовы ад курэння вучні 6 — 11 класаў наведалі кіналекторый «Здаровы ты — здаровая нацыя». На працягу тыдны прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, а таксама выстава літаратуры “За свет без тытунёвага дыму”.

Продолжить чтениеЗ 14 лістапада па 19 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

З 24 кастрычніка па 29 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў

На працягу тыдня для вучняў усіх класаў прайшлі прафілактычныя гутаркі “Правілы бяспечных паводзін на канікулах”. Вучні пачатковых класаў наведалі гутаркі “Калі ты застаўся адзін дома”  і дзіцячы прававы сайт mir.pravo-by. Вучні 5 — 8 класаў абмеркавалі пытанні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці падлеткаў на інфармацыйных гадзінах, а старшаснікі прысвяцілі дадзенаму пытанню класныя гадзіны.

Продолжить чтениеЗ 24 кастрычніка па 29 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў