Экскурсія ў «Пружанскі палацык»: наведванне выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання»

26 лістапада вучні школы сумесна з членамі школьнага атраду правапарадку «Віцязі» наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне:па матэрыялах даследавання» ў Пружанскім палацыку, а таксама яшчэ раз прайшліся па пакоях музея-сядзібы «Пружанскі палацык» — адзінай ў Беларусі сядзібе стылю мадэрн, якая не змянілася з часу пабудовы. Канцэпцыя экспазіцыі музея-рэстаўрацыя інтэр’ераў шляхецкай сядзібы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ стст.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў «Пружанскі палацык»: наведванне выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання»

Акцыя «Абеліск»

Члены ГА «БРСМ» сумесна з піянерамі дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», мэта якой -добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да помнікаў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеАкцыя «Абеліск»

Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

20 кастрычніка ў рамках Тыдня акцябрат «Зорачкі дзяцінства» сярод акцябрат прайшоў дружынны этап «Па слядах Перамогі». Тры каманды акцябрат згодна з маршуртнымі лістамі праходзілі розныя выпрабаванні на кемлівасць, спрытнасць, адказвалі на пытанні квіза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і ўсё гэта неабходна было рабіць як мага хутчэй. Каманды на ўсіх этапах суправаджадлі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», але не падказвалі, таму што галоўнай умовай гульні была сумленнасць. У выніку перамогу святкавала каманда «Нашчадкі», якая і будзе абараняць гонар школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

Памяці ахвярам Брэсцкага гетта

14 кастрычніка старшакласнікі наведалі інфармацыйныя гадзіны «Памяці ахвярам Брэсцкага гетта», прымеркаваныя да 80-годдзя з дня пачатку масавага знішчэння вязняў Брэсцкага гетта ў перыяд акупацыі горада ад нямецка-фашчысцкіх захопнікаў».  Колькі б не мінула гадоў, мы павінны памятаць пра тыя трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, зрабіць усё магчымае, каб нічога падобнага не паўтарылася на Зямлі, і памятаць. Сённяшні 7 урок стаў для старшакласнікаў не проста ўрокам у школе, а ўрокам жыцця, і дапаможа зрабіць правільныя высновы і тварыць на карысць нашай мірнай краіны.

Продолжить чтениеПамяці ахвярам Брэсцкага гетта

Наведванне фотадакументальнай выставы “Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён”

Шмат гора і пакутаў зведала беларуская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Незлічоныя людскія страты, знішчаныя населеныя пункты, разбураная гаспадарка, разрабаваныя культурныя каштоўнасці – жудасны вынік ваеннага ліхалецця для нашай краіны.  Дзеля захавання памяці пра мільёны савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, заканадаўчага забеспячэння абароны фундаментальных каштоўнасцей беларускага народа, устанаўлення дзейсных бар’ераў на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, справядлівай ацэнкі злачынстваў нацыстаў і іх памагатых, нацыяналістычных фарміраванняў у гады вайны і пасляваенны перыяд 5 студзеня 2022 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа».

Продолжить чтениеНаведванне фотадакументальнай выставы “Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён”

Увага! Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры ў верасні-кастрычніку 2022 года праводзіцца конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.

Продолжить чтениеУвага! Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду

Лагер «Сонейка». Навіны дня памяці

22 чэрвеня ў краіне аб’яўлены Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Атрады змагаліся падчас гульні на мясцовасці «Па кроках Перамогі», у школьным музеі наведалі вугалок Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Сонца над маёй Белай Руссю».  Таксама сёння выхаванцы наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкую крэпасць. Дэвізам дня сталі словы «Памятаць, каб жыць».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня памяці

Захаваць памяць пра вялікія подзвігі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

28 мая вучні школы наведалі рэканструкцыю бою на гісторыка-культурным комлексе «Лінія Сталіна» і з экскусійнай праграмай прайшліся па залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Юным экскурсантам правялі аглядную экскурсію па музею, у выніку якой яны змаглі больш даведацца аб трагічных старонках гісторыі нашай краіны і гераічным подзвігу беларускага народа. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы вайны, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы воіны ў бітвах з фашысцкімі захопнікамі.

Продолжить чтениеЗахаваць памяць пра вялікія подзвігі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны