З 13 па 18 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі
Тыдзень пачаўся з кніжнага парада «Мая будучая прафесія» і конкурса газет «У свеце прафесій». У рамках тыдня Савет старшакласнікаў правёў апытанне «Прафесія, якую я выбіраю», па выніках якога больш за ўсё вучняў мараць стать урачамі, супрацоўнікамі міліцыі і настаўнікамі. Таксама прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, а старшакласнікі здзейснілі завочнае падарожжа па сайтах навучальных устаноў “Сярэдне спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны запрашаюць”.
Акцыя «Бяспечныя канікулы» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
21 кастрычніка ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Бяспечныя канікулы», а таксама члены Савета старшакласнікаў правялі акцыю «Флікер — твой надзейны сябар». Падчас акцыі яны не толькі праверылі наяўнасць флікераў у вучняў і работнікаў школы, але і правялі інфармацыйную кампанію аб неадходнасці нашэння флікера ў цёмны час сутак.