Падвядзенне вынікаў вясновых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Агульнашкольная лінейка 3 красавіка была прысвечана не толькі пачатку новай чвэрці. Дырэктар школы  Сідарук Н.М. нагадала ўсім прысутным, што 2 красавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Напрыканцы лінейкі самым актыўным удзельнікам мерапрыемстваў на канікулах, а таксама ўдзельнікам анлайн-канікул былі ўручаны дыпломы і сертыфікаты «Антыдвойка».

Продолжить чтениеПадвядзенне вынікаў вясновых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень пяты

Дзень 31 сакавіка быў аб’яўлены Днём эканамічных канікул. Для вучняў прайшлі ралявая гульня “Мае першыя фінансы”, урок фінансавай граматнасці “Грошы. Для чаго яны патрэбныя.Бюджэт сям’і». Старшакласнікі распрацоўвалі практычныя саветы “Плацяжы ў Інтэрнэце. Як распазнаць махляра?». Удзельнікі анлайн-канікул сёння вывучалі правы дзіцяці.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень пяты

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень чацвёрты

30 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» прэзентавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» падчас  работы абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Таксама сёння ўдзельнікі анлайн-канікул праходзілі тэставае заданне на веданне знамянальных дат для нашай краіны і рыхтавалі прэзентацыю свята, якое, па іх меркаваннні, з’яўляецца важным для Беларусі.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень чацвёрты

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці

28-29 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» рыхтавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» , які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі з 2021 года. Члены атрада падрыхтавалі для дарослых цікавыя пляцоўкі і заўтра будуць прэзентаваць сваю работу ў рамках абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Старшакласнікі з прафарыентацыйнай экскурсіяй наведалі мерапрыемтсвы ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы, дзе больш даведаліся пра работу ўстановы адукацыі, спецыяльнасці і ўмовы паступлення.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі

Сёння ў школе быў Дзень патрыятычных канікул. Вучні здзейсніці віртуальнае падарожжа па  музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і МК «Брэсцкая крэпасць-герой». Для малодшых класаў прайшла пазнавальная праграма “Беларусь – мая краіна”, а старэйшыя шукалі смага разумнага падчас інтэлектуальнай гульні “Мая Беларусь”. Таксама сёння ўдзельнікі анлайн-канікул паспяхова справіліся з другім заданнем «Славутасці маёй краіны».

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі

Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень першы

Канікулы па традыцыі пачаліся з мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку бяспечных паводзін. Для вучняў прайшлі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by. Вучні 1-6 класаў наведалі гадзіну зносін “Бяспечныя паводзіны на канікулах”, а для вучняў 7-11 класаў прайшла гадзіна зносін “Адказнасць падлеткаў за свае паводзіны. Яшчэ раз пра бяспеку”. Таксама сёння ўдзельнікі атрымалі першае заданне ў рамках анлайн-праекта «Вясновыя канікулы. Цікава і карысна».

Продолжить чтениеВясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень першы

План работы школы на вясновых канікулах 2022/2023 навучальнага года ў рамках акцыі «Карысныя канікулы»

План работы школы на вясновых канікулах

Графік работы кам’ютарнага класа на вясновых канікулах

Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах на вясновых канікулах

Графік работы спартыўнай залы на вясновых канікулах

Графік правядзення заняткаў педагогам сацыяльным на вясновых канікулах

Графік правядзення заняткаў бібліятэкарам на вясновых канікулах

Графік правядзення заняткаў педагогам-арганізатарам на вясновых канікулах

Продолжить чтениеПлан работы школы на вясновых канікулах 2022/2023 навучальнага года ў рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Падвядзенне вынікаў зімовых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Зімовыя канікулы для вучняў школы выдаліся насычанымі на мерапрыемствы, конкурсы, віктарыны, акцыі. Вучні паспелі прыняць удзел у акцыі «Цуды на Каляды», выканаць заданнні снежня ў праекце «Цімураўцы.by», згуляць на раённых этапах квэстаў «Па слядах Перамогі», а таксама прыняць удзел у анлайн-праекце «Зімовы марафон». Ужо стала добрай традыцыяй самых актыўных удзельнікаў канікул, а таксама пераможцаў анлайн-праекта ўзнагароджваць дыпломамі і падарункамі падчас агульнашкольнай лінейкі, прысвечанай пачатку ІІІ чвэрці.

Продолжить чтениеПадвядзенне вынікаў зімовых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»