Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях

Каманда школы «Ой, да ладно» 29 снежня прыняла ўдзел у традыцыйным Калядным турніры па інтэлектуальных гульнях, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.

Продолжить чтение Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях

Аднойчы пад Новы год

У гэтым навучальным годзе навагоднія ранішнікі прайшлі ў новым фармаце: кожны клас асабіста рыхтаваўся да праграмы, прадумваў конкурсы, упрыгожваў навагоднюю прыгажуню, шукаў навагоднія песні і танцы, але нязменным застаўся прыход галоўных навагодніх гасцей. Дзед Мароз і Снягурка паспелі загадаць загадкі, пагуляць у любімыя гульні Дзеда Мароза, патанцаваць і паспяваць, паслухаць вершы, а таксама ўручыць салодкія падаруначкі. З надыходзячым 2021 годам, школьная краіна.

Продолжить чтение Аднойчы пад Новы год

«Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»

25 снежня вучаніца 4 класа Мелеш Валерыя наведала святочнае прадстаўленне «Добрае каралеўства Эльзы», якое прайшло на сцэне Гарадскога Палаца Культуры. Валерыя прыняла ўдзел у конкурсе для вучняў 1-4 класаў агульнаадукацыйных школ на лепшую навагоднюю казку «Зімовыя прыгоды Дзеда Мароза ў Пружанах», па выніках якога Дзед Мароз перадаў дзяўчынцы запрашэнне на свята. І як напісала сама Валерыя ў фінале казкі: «Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»

Продолжить чтение «Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»

Акцыя «Карысныя канікулы». Школа запрашае цікава і карысна правесці зімовыя канікулы

 

План работы на зімовых канікулах

Продолжить чтение Акцыя «Карысныя канікулы». Школа запрашае цікава і карысна правесці зімовыя канікулы