Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

20 кастрычніка ў рамках Тыдня акцябрат «Зорачкі дзяцінства» сярод акцябрат прайшоў дружынны этап «Па слядах Перамогі». Тры каманды акцябрат згодна з маршуртнымі лістамі праходзілі розныя выпрабаванні на кемлівасць, спрытнасць, адказвалі на пытанні квіза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і ўсё гэта неабходна было рабіць як мага хутчэй. Каманды на ўсіх этапах суправаджадлі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», але не падказвалі, таму што галоўнай умовай гульні была сумленнасць. У выніку перамогу святкавала каманда «Нашчадкі», якая і будзе абараняць гонар школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

Увага! Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры ў верасні-кастрычніку 2022 года праводзіцца конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.

Продолжить чтениеУвага! Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду

Першы ўрок «Гістарычная памяць-дарога ў будучыню!»

Першы ўрок «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню» ў новым навучальным годзе быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. Гістарычная памяць – гэта захаванне і перадача нашчадкам ведаў аб гісторыі сваёй Айчыны, культуры, веры, гераізме продкаў, традыцыях і нацыянальных каштоўнасцях. Толькі дзякуючы памяці можна пераадолець час, злучыць мінулае і будучыню. Гістарычная памяць – гэта тое, што яднае кожнага з нас з іншымі беларусамі. Захоўваць памяць, берагчы памяць (гістарычную памяць!) нашага беларускага народа — абавязак кожнага з нас. Давайце будзем годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, будзем любіць, абараняць, берагчы нашу Радзіму, Рэспубліку Беларусь!

Продолжить чтениеПершы ўрок «Гістарычная памяць-дарога ў будучыню!»

Экскурсія ў г.Брэст

22 чэрвеня вучні наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкую-крэпасць і і Музей чыгуначнай тэхнікі. Напрыканцы экскурсіі ўсіх чакаў вяровачны парк і батутны цэнтр.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў г.Брэст

Мерапрыемствы ў рамках Тыдня моладзі і студэнцтва Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сапраўдным, імкнемся ў будучыню!

Сёння ў лагеры ў рамках  Тыдня моладзі і студэнцтва Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сапраўдным, імкнемся ў будучыню! прайшлі урок памяці «22 чэрвеня. Роўна ў 4.00», ваенна-спартыўная гульня «Зарніца» і прагляд кінафільма «Брэсцкая крэпасць».

Продолжить чтениеМерапрыемствы ў рамках Тыдня моладзі і студэнцтва Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сапраўдным, імкнемся ў будучыню!

Лагер «Сонейка». Навіны дня памяці

22 чэрвеня ў краіне аб’яўлены Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Атрады змагаліся падчас гульні на мясцовасці «Па кроках Перамогі», у школьным музеі наведалі вугалок Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Сонца над маёй Белай Руссю».  Таксама сёння выхаванцы наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкую крэпасць. Дэвізам дня сталі словы «Памятаць, каб жыць».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня памяці

Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці “Урокі гісторыі. Высновы. Планы. Перспектывы»

18 чэрвеня прайшла яшчэ адна дыялогавая пляцоўка для старэйшых атрадаў па тэме «Урокі гісторыі. Высновы. Планы. Перспектывы». Выхаванцы звярнуліся да гістарычнага мінулага краіны, падумалі пра будучае, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне «Шляхамі Вялікай Айчыннай вайны».

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці “Урокі гісторыі. Высновы. Планы. Перспектывы»

Урачыстая лінейка «Нашы сімвалы — наш гонар»

17 чэрвеня з мэтай выхавання ў дзяцей паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, фарміравання паняцця, што дзяржаўная сімволіка – гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць у прышкольным лагеры «Сонейка» прайшла ўрачыстая лінейка «Нашы сімвалы — наш гонар». Падчас лінейкі прагучалі вершы пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, камандзіры атрадаў атрымалі права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Завяршылася сустрэча сумесным выкананннем гімна нашай краіны.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка «Нашы сімвалы — наш гонар»