Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
Суботні дзень прайшоў вельмі актыўна. Вучні наведвалі факультатывы, аб’яднанні па інтарэсах, а самае цікавае было свята «Сустракаем масленіцу», якое падрыхтавала і правяла Марчык Т.П. Шырока і з размахам усе класы, а таксама бацькоўская грамадскасць прынялі ўдзел: аформілі святочныя сталы, прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, расказвалі пра традыцыі святкавання свята. І канешне, не засталіся без узнагарод: выбралі самы прыгожа аформлены стол, самых актыўных і спрытных…
А актывісты ГА»БРПА», у гэты шосты школьны дзень, прымалі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе каманд КВЗ у рамках Брэсцкай адкрытай абласной лігі КВЗ сезона 2024 года і атрымалі дыплом за актыўны ўдзел. Віншуем і ганарымся!