Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

OO «БРПО»

15 лютага-Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

З нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў піянеры школы правялі інфармацыйныя мінуткі, а таксама ў суботу запрасілі на сустрэчу воінаў-інтэрнацыяналістаў М.К.Даўгуна і У.Л.Дмітрука.

                                                                                                                    

Піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста

8 лютага піянеры школы правялі піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. На збор таксама былі запрошаны акцябраты школы. Піянеры чыталі вершы, спявалі песні, прысвяціўшы іх юным бязвусым героям, а напрыканцы ўсе разам зрабілі белых галубкоў — сімвалаў міру і дабрабыту.

                                                                                                        

У госці да піянераў розных краін

Так называўся вусны часопіс, у якім прынялі ўдзел акцябраты школы. Яны здзейснілі завочнае падарожжа па розных краінах свету і даведаліся пра піянераў розных краін.

«Гульня — справа сур’езная»

Так называлася мерапрыемства ў рамках праграмы «Гульня — справа сур’ёзная», у якім прынялі ўдзел піянеры-вучні 5 класа. Сяброўства і узаемадапамога дапамаглі з легкасцю прайсці ўсе перашкоды, якія падрыхтавала каралева Гульня. У выніку перамогу святкавала каманда «Першыя ўсюды».

                                                                                                

Новыя зорачкі акцябрат

24 кастрыніка зорачку акцябронка, як сімвала цікавых сустрэч, добрых спраў і адкрыццяў, ўручылі вучням 2 класа. Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак і жадаем ім быць добрасумленнымі, справядлівымі і атрымліваць добрыя адзнакі.

                          

З Днём нараджэння, Піянерыя!

Такімі словамі пачаўся ў школе сход піянераў з нагоды Дня нараджэння БРПА! Пасля сходу піянераў чакала гульня па станцыях «Маршрутамі піянерскіх законаў».