Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі»

 

«Гадзіна Зямлі» (Earth Hour) – штогадовая міжнародная экалагічная акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), якая складаецца ў сімвалічным выключэнні святла і бытавых электрапрыбораў на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Падчас яе згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету, такіх як Эйфелева вежа (Парыж, Францыя), Біг-Бэн (Лондан, Вялікабрытанія), Калізей (Рым, Італія). Мерапрыемства праводзіцца па ўсім свеце ў суботу ў канцы сакавіка. У 2021 годзе акцыя «Гадзіна Зямлі» пачнецца 27 сакавіка ў 20.30 (па мясцовым часе).

Продолжить чтение Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Вывучэнне выкарыстання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі

У сакавіку ўдзельнікі праекта «Зялёная школа» выканалі заданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне». Юныя эколагі правялі вывучэнне выкарыстання электраэнергіі і цяпла ва ўстанове адукацыі і атрыманыя схемы размясцілі на першым і другім паверсе школы. На схемах можна знайсці месцы страты цяпла і размяшчэнне электрапрыбораў, якія спажываюць энергію. Вынікам плённай працы стаў план дзеянняў па захаванню электраэнергіі і цяпла ў школе.

Продолжить чтение Вывучэнне выкарыстання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі

11 лістапада — Міжнародны дзень энергазберажэння

Міжнародны дзень энергазберажэнняадзначаюць у Беларусі ў панядзелак. У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 года падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.

Продолжить чтение 11 лістапада — Міжнародны дзень энергазберажэння