Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

ЭКОЛОГИЧЕСКИЙ ЭКСПРЕСС

Героям спяваць лёгка, або «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах»

Вучні 3 — 6 класаў наведалі інфармацыйныя гадзіны па папулярызацыі адказных адносін да адходаў, паасобнага збору адходаў, а таксама разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотавай А.А. і настаўнікам геаграфіі Чабацько С.С. прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Героям спяваць лёгка» на лепшы кліп пра паасобны збор адходаў на песню «Каб Планету нам ратаваць», стварыўшы кліп «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах». Жадаем удзельнікам перамогі, а ўсім — адказна адносіцца да паасобнага збору адходаў.

                                                                                                                                               

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці

Сёлета 65 беларускіх гарадоў прымаюць удзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці (ЕТМ) – міжнароднай інфармацыйнай кампаніі, якая праходзіць з 16 па 22 верасня. Мэтай кампаніі з’яўляецца забеспячэнне ўстойлівай мабільнасці насельніцтва гарадоў, якая павінна будавацца, перш за ўсё на развіцці транспарту агульнага карыстання і стварэнні камфортных і бяспечных умоў для пешаходаў і веласіпедыстаў. Тэма ЕТМ-2018: «Выбірайце і рухайцеся з прапановай сфакусавацца на «мультымадальнасці» — выкарыстанні розных рэжымаў для розных паездак»

Суботні дзень турыста

12 мая вучні школы сталі сапраўднымі турыстамі і адправіліся да р.Ясельда. Падчас падарожжа настаўнікі Марчык Т.П. і Кніга А.У. пазнаёмілі ўсіх з прыродай мясцовасці, а настаўнік фізічнай культуры Дунько А.С. расказаў і паказаў, як правільна разводзіць вогнішча. Пасля смачнага снядання ўсе разам гулялі ў рухомыя гульні, захапляліся прыгажосцю родных мясцін.

                                                                                                                      

Птушкі — крылатыя сябры прыроды

Пад такой назвай прайшла гульнёвая праграма сярод вучняў 5 і 6 класа, якая прайшла ў рамках раённага этапу абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». Дзве каманды напрацягу ўрока спаборнічалі ў крыжаванках, адказвалі на пытанні віктарыны «Што за птушка?», адгадвалі загадкі. Перамогу святкавала дружба, бо абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў.