Мэты работы школы ў 2018/2019 навучальным годзе:
-
- удасканаленне адукацыйнай прасторы для стварэння аптымальных умоў фарміравання і развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў як важнейшых фактараў павышэння якасці адукацыі;
- стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў, іх кампетэнтнасці і эрудыцыі па забеспячэнні якасці адукацыйнага працэсу;
- выхаванне патрыятычна настроенай моладзі з незалежным мысленнем, якая валодае стваральным светапоглядам, прафесійнымі ведамі і дэманструе высокую культуру, адказнасць і здольнасць прымаць самастойныя рашэнні.
Задачы:
- забяспечыць эфектыўнасць правядзення ўрока шляхам спалучэння традыцыйнага і інавацыйнага падыходаў да выкладання;
- выкарыстоўваць магчымасці інтэрактыўных метадаў навучання як сродкаў павышэння пазнавальнай актыўнасці вучняў і развіцця матывацыі да навучання;
- развіваць ва ўстанове адукацыі электроннае адукацыйнае інфармацыйнае асяроддзе як адзін з навучальных рэсурсаў;
- удасканальваць сістэму метадычнай работы з мэтай павышэння адказнасці педагогаў за якасць адукацыйнага працэсу, стымулявання педагогаў да павышэння кваліфікацыйнага ўзроўню;
- павышаць кампетэнцыі і прафесійнае майстэрства настаўнікаў па развіцці матывацыйна-пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў;
- забяспечваць умовы для асобаснага росту маладых педагогаў, стымулявання іх дзейнасці, авалодвання патрабаванямі да арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- садзейнічаць фарміраванню адказных адносін да свайго здароўя як асабістай і грамадскай каштоўнасці, садзейнічаць у набыцці ведаў, развіцці ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя;