Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

НОВОСТИ

Рэспубліканскі ўрок “Здаровая сям’я – здаровая нацыя”

13 кастрычніка да Дня маці ў школе быў праведзены Рэспубліканскі ўрок “Здаровая сям’я – здаровая нацыя”. Класныя кіраўнікі і вучні запрасілі на ўрок мам шматдзетных сямей, для якіх падрыхтавалі віншаванне і невялікія падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

              

Віншуем і ганарымся

Нядаўна вучні школы вярнуліся са спартаўных спаборніцтваў з добрымі вынікамі: 2 месца сярод сярэдніх школ ІІ групы на легкаатлетычным кросе, а таксама прызавыя месцы на раённай спартакіядзе па лёгкай атлетыцы:

Яблонскі Эдуард – 2 месца (скачкі ў даўжыню)

Усік Міхаіл – 2 месца (бег на 3000 метраў)

Вашчук Уладзіслаў – 3 месца (бег на 100 метраў)

Вашчук Уладзіслаў – 2 месца (штурханне ядра)

Сустрэча з прадстаўніком РАНС

6 кастрычніка ў рамках акцыі «Моладзь за бяспеку» адбылася сустрэча вучняў пачатковых класаў з першым намеснікам начальніка Пружанскага РАНС Пісьманам А.С. 

Сустрэча з прадстаўнікамі «Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі»

4 кастрычніка адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў з прадстаўнікамі факультэта бухгалтарскага ўліку ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія», г.Горкі Магілёўскай вобласці.

Правілы наведвання лесу

Што рабіць, калі ты згубіўся ў лесе? Як правільна зарыентавацца? Навошта заўсёды браць у лес свісток? І чаму нельга апранацца ў цёмнае адзенн? На ўсе гэтыя пытанні вучні знайшлі адказы на інфармацыйных гадзінах “Правілы наведвання лесу”. А таксама вызначылі, што ўсё ж такі рабіць, калі ты згубіўся.

                   

“Законапаслухмянасць – аснова адказных паводзін”

З нагоды адзінага дня прафілактыкі “Законапаслухмянасць – аснова адказных паводзін” адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў з участковым інспектарам ІСН  Пружанскага РАУС Анур’евым Я.В. Інспектар паведаміў пра крымінальную і адміністрацыйную адказнасць пры здзяйсненні правапарушэнняў, а таксама адказаў на пытанні вучняў.

                                                                                                                                             

Хуткая карысная дапамога наведала пажылых жахароў вескі Харава

30 верасня вучні Хараўской сярэдняй школы правялі акцыю “Хуткая карысная дапамога”, прымеркаваную да Сусветнага дня пажылых людзей. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі пажылых жыхароў вёскі, дапамаглі прыбраць смецце на дварах, пагутарылі пра восенькія клопаты і дамовіліся прыйсці праз тыдзень-другі зноў на хуткую карысную дапамогу.

Прыгоды турыстаў у суботу

Пад такой назвай прашла ў суботу гульня, прымеркаваная да Сусветнага дня турызму. Таксама былі падведзены вынікі віктарыны “Сакрэты турыстаў”, дзе першае месца раздзялілі 6 клас і 9 клас.

 

Віншуем з Днём настаўніка

“Віншуем з Днём настаўніка!”. Менавіта з такіх слоў пачалася раніца для ўсіх настаўнікаў Хараўской сярэдняй школы. Ім уручалі запрашальныя білеты на канцэрт і выцягнуць са скрыначкі цікавы падаруначак. На перапынках на калідорах гучалі песні пра настаўнікаў і працавала фотазона, дзе кожны жадаючы мог зрабіць фота аб сённяшнім дне на памяць. А завяршыўся дзень святочным канцэртам, які падрыхтавалі вучні школы.