Адзіны дзень інфармавання ў студзені «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-5)

24 студзеня старшакласнікі наведалі традыцыйны адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь сёння: захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі». Інфармацыйны блок складаўся з наступных частак «Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці», «XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта Беларусі», «XXIII рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба”, «Гульцы НХЛ правялі майстар-клас для ўдзельнікаў  турніру «Залатая шайба». У рамках мерапрыемства перад навучэнцамі выступіў Чарняк Леанід Уладзіміравіч, галоўны аграном ААТ «Агра-Калядзічы», які быў узнагароджаны ў 2014 г. граматай Савета Мінстраў Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх паказчыкаў па валавым зборы зернавых культур, у 2017 г. — дыпломам за 3 месца у абластных спаборніцтвах па уборцы зернавых і зернабабовых культур сярод галоўных аграномаў, і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аляксандра Аляксандраўна Фядотава, якая была ўдзельніцай Рэспубліканскага балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў у 2011 годзе.

                                                              

Добавить комментарий