Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у маі «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-9)

13 мая вучні VIII-XI класаў наведалі адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Сённяшняя сустрэча «Глядзі і памятай» была прысвечана 80-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод», — такімі словамі пачалася гутарка па тэме «Перад памяццю час бяссільны». Пасля вучні абмеркавалі фільмы, якія ўжо паспелі паглядзець у рамках рэспубліканскага культурна-патрыятычны кінамарафон «Глядзі і памятай».

 

Добавить комментарий