Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Дружынны этап

Атрад «Праменьчыкі дабрыні», юныя цімураўцы школы, прынялі ўдзел у дружынным этапе рэспубліканскай гульні «ДабраДзел». Атрад вызначыў месца штаба, усе разам прачыталі кнігу А.Гайдара «Цімур і яго каманда», а пасля і стварылі асабістыя ілюстрацыі да твора і разгадалі ўсіх герояў. Таксама юныя цімураўцы намалявалі першую карту добрых спраў, дзе размясцілі розныя аб’екты клопату, якім патрэбна была дапамога, і канечне, аказалі гэтую дапамогу. Заданні дружыннага этапа былі паспяхова выкананы. Цяпер юныя цімураўцы могуць смела сказаць: ні дня без добрай справы!

 

 

Добавить комментарий