Экскурсія на Аранчыцкую птушкафабрыку

18 лістапада старшакласнікі з прафарыентацыйнай экскурсіяй наведалі адкрытае акцыянернае таварыства «Аранчыцкая птушкафабрыка». Невялікае, але высокаэфектыўнае прадпрыемства забяспечвае курыным яйкам большую частку Брэсцкай вобласці. У птушкафабрыкі ёсць тры ўласныя гандлёвыя павільёны — на тэрыторыі самой фабрыкі, Пружанах і на рынку «Сонечны» ў Брэсце, а таксама гандлёвыя месцы ў гандлёвым комплексе «харчовы Цэнтрум». На вытворчасці павышаная ўвага надаецца бяспецы і якасці прадукцыі. У птушніках строга выконваюцца санітарна-гігіенічныя ўмовы. Штомесяц бяруцца пробы і адвозяцца ў Брэсцкую абласную лабараторыю на даследаванне. І кожны раз пацвярджаецца: прадукцыя абсалютна бяспечная.

Добавить комментарий