Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

РАБОТА С ОДАРЁННЫМИ

Віншуем і ганарымся!

У раённым этапе конкурса дзіцячай творчасці «Выконваем законы дарог» Міразаеў Рустам і яго настаўнік Велесевіч Т.Г. занялі ІІ месца ў намінацыі «Сачыненне». Жадаем ім далейшых перамог!

Віншуем і ганарымся!

Вучаніца 10 класа Шаўчэнка Дар’я разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Юр’еўнай Бушук сталі ўдзельнікамі другога і трэцяга тураў у праекце velcom YOUTH. Жадаем далейшых поспехаў!

Віншуем і ганарымся

Сотнік Багдана і Баландзіна Міраслава, навучэнцы 6 класа (кіраўнік Салавенюк Н.І.) увайшлі ў склад каманды ад Пружанскага раёна на абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда» сярод дзяцей і падлеткаў 5-6 класаў, якія праходзілі ў г. Брэсце! Жадаем дзяўчынкам далейшых спартыўных поспехаў!

                                                                                                                       

Экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі

Напярэдадні Суственага дня пошты вучні 3 — 4 класаў разам з класснымі кіраўнікамі наведалі з экскурсійнай праграмай аддзяленне паштовай сувязі, якое знаходзіцца ў аг.Харава, дзе пазнаёміліся з працай работнікаў пошты, а таксама набылі цікавыя газеты, часопісы і паштоўкі.

 

Віншуем і ганарымся!

Рустам Мірзаеў, вучань 4 класа, і яго кіраўнік Вольга Антонаўна Драздова на абласным конкурсе даследчых работ «З навукай у будучыню» для навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені. Віншуем і ганарымся!

                                                                                                                                    

Віншуем і ганарымся!

4 мая ў ЦМТ г.Брэста былі падведзены вынікі абластнога конкурса відэаролікаў і рэпартажаў «Самы лепшы дзень». Вучні нашай школы Паўлюковіч Іван і Рак Ганна (11 клас) занялі 3 месца ў намінацыі «Відэаролік «Субота ў нашай школе». Віншуем і ганарымся!

 

Віншуем і ганарымся!

У суботу каманда юных інспектараў дарожнага руху нашай школы «Светлафор»(Усік Міхаіл і Сарока Кірыл, вучні 9 класа; Галенка Дар’я, вучаніца 8 класа, Менешава Эмілія, Барысевіч Ангеліна і Дэцук Андрэй, вучні 7 класа; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, вучні 6 класа; кіраўнікі Дунько Аляксандр Сцяпанавіч і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прынімала ўдзел у 40-вым раённым злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху, дзе паказала добрыя вынікі і заняла агульнае ДРУГОЕ месца сярод 17 каманд! Каманда заняла ПЕРШАЕ агульнае месца ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым».  Сарока Кірыл і Менешава Эмілія  сталі ПЕРШЫМІ ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», Усік Міхаіл — ПЕРШЫМ  у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым». Таксама Усік Міхаіл быў узнагароджаны дыпломам «За артыстызм, праяўлены ў конкурсе«Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне». Віншуем і ганарымся!

                                                                                                                      

Віншуем Рустама Мірзаева і яго кіраўніка Вольгу Антонаўну Драздову з дыпломам І ступені на раённай канферэнцыі вучняў «З навукай у будучыню»

Мірзаеў Рустам, вучань 4 класа, і  яго кіраўнік Вольга Антонаўна Драздова, на раённай канферэнцыі вучняў «З навукай у будучыню» ўзнагароджаны Дыпломам І ступені. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

 

 

 

Дыплом І ступені на рэспубліканскім конкурсе

Зыбін Арцём, вучань 6 класа, 6 снежня вярнуўся з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Рэспублінкаскага конкурсу “Жыве паэт між намі тут!”, прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. У намінацыі “З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу…Коласу-паэту” сярод вучняў 5 – 8 класаў Арцём заняў першае месца. Узнагароджванне прайшло ў  дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Віншуем і ганарымся табой, наш юны паэт Арцём Зыбін.