Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ

ПРЫЕМНАЯ СУСТРЭЧА

12 сакавіка вучні 4 класа  разам са сваім класным кіраўніком Марчык Таццянай Пятроўнай наведалі выхаванцаў дзіцячага садка, дзе правялі для іх майстар-клас па вырабу віншавальных  паштовак і кветак, а таксама расказалі пра свае школьныя будні.

Настаўніца пазнаёмілася з дзецьмі, пагутарыла з імі аб будучай вучобе ў школе і паабяцала завітаць у госці ў найбліжэйшы час.

Адкрыты ўрок у школе

 

 

У рамках выканання плана пераемнасці ў рабоце школы і дзіцячага сада  17 снежня выхавацелі дашкольнай адукацыі наведалі ўрок у 1 класе, які правяла Насытка Святлана Уладзіміраўна.

Школа сустракае гасцей

12 снежня выхаванцы Хараўскога дзіцячага саду здзейснілі экскурсію ў школу.
Перад дзецьмі адкрыўся новы свет дзіўнага школьнага жыцця з яго доўгімі калідорамі, светлымі ўтульнымі класамі, ветлівымі педагогамі. Выхаванцы змаглі пасядзець за сапраўднай партай, напісаць мелам на сапраўднай дошцы, пагутарыць з будучай настаўніцай, агледзіць  спартыўную залу. Увогуле, уражанне аб школе ў дзяцей склалася выдатнае, яны атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

МЕТАДЫЧНАЯ СУСТРЭЧА

“Пераемнасць дашкольнай установы і школы

— аснова садружнасці і партнерства

ў падрыхтоўцы будучых першакласнікаў”

Знаёмства з будучымі пяцікласнікамі

8 мая настаўнікі школы наведалі Калядзіцкі ВПК дзіцячы сад — ПШ, дзе пазнаёміліся з будучымі пяцікласнікамі. Настаўнікі наведалі ўрок матэматыкі і літаратурна-музычную кампазіцыю «Перамога жыве ў сэрцы кожнага», а пасля за круглым сталом абмеркавалі працоўныя моманты.

                                                                                                     

 

Прыемная сустрэча ў дзіцячым садку

Вучні 4 класа разам са сваім класным кіраўніком Вольгай Антонаўнай Драздовай наведалі выхаванцаў дзіцячага садка, дзе правялі для іх майстар-клас па вырабу паштовак да Дня абаронцаў Айчыны, а таксама расказалі пра свае школьныя будні.

                                                                                                          

Сустрэча выхаванцаў садка са школай

У пятніцу ў школу завіталі выхаванцы Хараўскога дзіцячага садка. Спачатку яны адправіліся на экскурсію па школе і нават пасядзелі за партамі першакласнікаў, а пасля наведалі конкурс кліпаў «Свет прафесій», напрыканцы якога выпускнікі пачатковай школы, вучні 4 класа, разам з настаўніцай Вольгай Антонаўнай Драздовай падарылі маленькім гасцям школы размалёўкі. Выхавацель Таццяна Уладзіміраўна Новік і дырэктар садка Людміла Сцяпанаўна Падлужная сустрэліся з сённяшнімі першакласнікамі, якія яшчэ вясной  наведвалі дзіцячы садок і пажадалі ім руплівасці і поспехаў у вучобе.

                                                                                                                        

У добры шлях, першакласнікі!

28 верасня вучні першага класа разам з настаўніцай хваляваліся як ніколі. Іх прымалі ў першакласнікі. Да хлопчыкаў і дзяўчынак наведаліся ў госці і Незнайка, і Шапакляк, і мудрая Сава, якая ўручыла першакласнікам медалі. Сюрпрызам для першакласнікаў стаў прыход іх выхавацельніцы з дзіцячага садка. Усе дарослыя пажадалі першакласнікам здароўя, добрых адзнак і паслухмянасці. У добры шлях, першакласнікі!