Мы вучнямі сталі!

Пад такой назвай прайшло свята першакласнікаў, якія цэлы месяц вучыліся быць школьнікамі: правільна сядзець за партамі, паднімаць руку перад тым, як адказаць на пытанне настаўніка, добра паводзіць сябе не толькі на ўроках, але і на перапынках…Першакласнікі чыталі вершы, спявалі школьныя песні, танцавалі…У госці да іх завіталі Бураціна і Мальвіна, ды завіталі не адны, а з загадкамі, конкурсамі і заданнямі. З усімі «сюрпрызамі» казачных герояў нашы вучні справіліся на «дзесяць!». А значыць, у панядзелак для адзіннаццаці новых вучняў школы пачынаецца новае, цяпер ужо сапраўднае школьнае жыццё, поўнае цікавых прыгод. Поспехаў вам, маленькія вучні!

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеМы вучнямі сталі!

Адзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

У чацвёрты чацвер месяца — 27 верасня — старшакласнікі сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня». Спачатку перад вучнямі з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотава А.А., якая расказала пра Школу Актыўнага Грамадзяніна, а затым усе разам адправіліся ў падарожжа па падзеях верасня. Дапамогу ў правядзенні першага ШАГа аказалі члены ГА «БРСМ», якія вытсупілі з мультымедыйнай прызэнтацыяй спецыяльных відаў зімовай тэхнікі і спортінвентару.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

Cуботні дзень сяброўства

22 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі школьную суботу, якая была прысвечана сяброўству. Гадзіна зносін «Каго можна назваць сапраўдным сябрам», спартландыя «Гэты сябар мяч», мультурок «Мы выбіраем сяброўства»…Вучні пачатковых класаў у гэтую суботу нанеслі сяброўскі візіт Пружанскаму раённаму Дому рамёстваў. 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля! Вучні нашай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Разумны транспарт» і сталі ўдзельнікамі акцыі «Свет без аўтамабіля».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеCуботні дзень сяброўства

Суботні дзень малой радзімы

У другую суботу верасня сярод вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма», старэйшыя сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Я нарадзіўся тут» і віктарыны «Што я ведаю пра Радзіму».  Пасля ўсе разам сустрэліся на фестывалі мастацтваў «Вялікія таленты малой радзімы», дзе перамогу святкавалі вучань 8 класа Бурчык Цімафей (намінацыя «Інструментальная творчасць»), вучаніца 7 класа Яблонская Хрысціна (намінацыя «Арыгінальны жанр»), вучаніца 5 класа Лаўраш Вікторыя (намінацыя «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»).

                                                                                 

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

З 10 верасня па 15 верасня ў школе праходзіў Тыдзень спорту і здароўя

З 10 па 15 верасня вучні школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія прайшлі ў рамках Тыдня спорту і здароўя.  Спартландыі, спаборніцтвы па футболу і піянерболу,   I этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па легкай атлетыцы «Шкаліяда», эстафеты… Тыдзень прайшоў насычана, здорава і спартыўна!

                                                                                                                

 

Продолжить чтениеЗ 10 верасня па 15 верасня ў школе праходзіў Тыдзень спорту і здароўя

З 10 верасня па 15 верасня ў школе праходзіў Тыдзень бяспечных паводзін

На працягу другога тыдня верасня ў школе праходзіў традыцыйны Тыдзень бяспечных паводзін, які адкрылі інфармацыйныя гадзіны “Правілы дарожнага руху. Для каго і навошта”.  Пазнавальна-гульнёвая праграма “Я – пешаход”, віктарына “Што я ведаю пра бяспеку”, пазнавальная праграма “Азбука дарожнага руху” і многа іншага, цікавага і бяспечнага чакала навучэнцаў школы на гэтым тыдні.

                                                                                        

Продолжить чтениеЗ 10 верасня па 15 верасня ў школе праходзіў Тыдзень бяспечных паводзін

З Днём нараджэння, піянерская арганізацыя!

14 верасня ў школе прайшоў піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Пасля здачы рапартоў, прывітальных слоў важатай атрады прынялі ўдзел у піянерскім марафоне, які завяршыўся ўручэннем кожнаму піянеру паштоўкі «БРПА — мая арганізацыя» і сумесным выкананнем гімна беларускіх піянераў.

                                                                                              

Продолжить чтениеЗ Днём нараджэння, піянерская арганізацыя!

Вясёлая восеньская паштоўка і не толькі…

10 верасня члены Савета старшакласнікаў арганізавалі і правялі акцыю «Вясёлая восеньская паштоўка» у рамках прафілактычнага праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам», дзе кожны жадаючы мог замяніць сумны смайлік на вясёлы, ды яшчэ і напісаць шчаслівае пажаданне ўсім жыхарам школы. Таксама напрацягу дня працавала пошта «добрых» аб’яў.

                                                                                                                                   

Продолжить чтениеВясёлая восеньская паштоўка і не толькі…