Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

editor_school

Тэрміны вясновых канікул падаўжаюцца на 6 дзён

Вучні і бацькоўская грамадскасць! Міністэрства адукацыі інфармуе, што тэрміны вясновых канікул падаўжаюцца на 6 дзён з 06.04.2020 па 11.04.2020 уключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 13.04.2020 па 30.05.2020.

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

  Штогод 2 красавіка ў нашай краіне і ў Расіі адзначаецца агульнае свята-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень абодва народы святкуюць ідэю свайго аб’яднання. Нагадаем, што ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты абедзвюх краін сустрэліся ў Маскве для стварэння супольнасці Расіі і Беларусі. Читать далее

Фінансавая граматнасць — упэўненасць у будучыні

З 23 сакавіка па   29 сакавіка ў школе прайшоў Тыдзень «Фінансавая граматнасць».

Для школьнікаў 1-11 класаў праведзены інфармацыйны веснік «Асновы фінансавай граматнасці». Класныя кіраўнікі з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі даступна, наглядна і цікава данеслі да дзяцей складаныя фінансавыя паняцці. Вучні 11 класа распрацавалі і распаўсюдзілі буклеты па фінансавай граматнасці «Мабільныя разводкі». У рамках тыдня дзіцячай фінграматнасці праведзены конкурс малюнкаў, віктарына, гульня «Фінансавая логіка».

Дзякуючы такім мерапрыемствам,  школьнікі набываюць уменні распараджацца грашовымі рэсурсамі, планаваць будучыню і быць гатовымі да непажаданых сітуацый. Настаўнікі школы, у сваю чаргу, спадзяюцца, што дзякуючы такім праектам, вучні змогуць павялічыць не толькі сваю фінансавую пісьменнасць, але і перададуць новыя веды сваім бацькам.

Вынікам дадзенай працы па павышэнні фінансавай адукацыі маладога пакалення стане яго ўпэўненасць у будучыні, стабільнасць і росквіт эканомікі і грамадства ў цэлым.


Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Абласны этап

Атрад «Праменьчыкі дабрыні» завяршыў працу над заданнямі абласнога этапа рэспубліканскай гульні «ДабраДзел». Юныя цімураўцы віншавалі родных з Днём абаронцаў Айчыны і Міжнародным жаночым днём, праводзілі мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста, закладвалі капсулу часу… Читать далее

Cуботні дзень бяспечных паводзін

Апошняя субота чвэрці была традыцыйна прысвечана бяспечным паводзінам. Вучні пачатковых класаў здзейснілі літаратурнае падарожжа па часопісу «Юны выратавальнік», а старэйшыя шукалі самых кемлівых падчас віктарыны “Правілы дарожнага руху павінны выконваць усе”. Читать далее