Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

29 кастрычніка — 100 гадоў з дня стварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі

У кастрычніку 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня стварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі (УЛКСМ) — маладзёжнай грамадска палітычнай арганізацыи, створанай на І Усерасійскім з’ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі 29 кастрычніка — 4 лістапада 1918 года. З’езд аб’яднаў разрозненыя саюзы моладзі ў агульнарасійскую арганізацыю з адзіным цэнтрам, якая працававў пад кіраўніцтвам Расійскай Камуністычнай партыі. На з’ездзе былі прынятыя асноўныя прынцыпы праграмы і статут Расійскага камуністычнага саюза моладзі (РКСМ). У ліпені 1924 года РКСМ было прысвоена імя У.І. Леніна і ён стаў называцца Расійскі Ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ). У сувязі з утварэннем Саюза ССР (1922) камсамол у сакавіку 1926 года быў перайменаваны ва Усесаюзны Ленінскі Камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ). Згодна са Статутам УЛКСМ, у камсамол прымаліся юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў. Пярвічныя арганізацыі УЛКСМ ствараліся на прадпрыемствах, у калгасах, саўгасах, навучальных установах, установах, частках Савецкай Арміі і флоту. Вышэйшы кіруючы орган УЛКСМ —  Усесаюзны з’езд; усёй працай Саюза паміж з’ездамі кіраваў Цэнтральны Камітэт ВЛКСМ, выбіраюцца Бюро і Сакратарыят. Гісторыя ВЛКСМ непарыўна звязана з гісторыяй СССР і БССР. Беларускія камсамольцы былі актыўнымі ўдзельнікамі партызанскага руху і пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі, стварэння энергетычнага і нафтагазавага комплексаў рэспублікі. Дзясяткі тысяч маладых людзі ўдзельнічалі ў будаўніцтве Бярозаўскай і Лукомскай ГРЭС, Гродзенскага вытворчага аб’яднання «Азот» і Светлагорскага завода штучнага валакна, Полацкага і Мазырскага нафтаперапрацоўчых заводаў, Беларускага шыннага завода і Брэсцкага дыванова-суконнага камбінатг, трох Салігорскіх калійных камбінатаў, працавалі на меліярацыі зямель беларускага Палесся. Беларускія студэнцкія атрады выязджалі на будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння Заходняй Сібіры, Уральскай вобласці, Карэліі і Якуціі. Студатрадаўцы Беларусі масава ўдзельнічалі ва ўборцы ўраджаю на цалінных і абложных землях, ударна працавалі на будоўлях Ваза, КамАЗа, БАМа.

Камсамольцы былі актыўнымі ўдзельнікамі Грамадзянскай вайны 1918-1920 гг у радах Чырвонай Арміі. За баявыя заслугі камсамол ў 1928 годзе быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. За ініцыятыву ў сацыялістычным спаборніцтве УЛКСМ быў узнагароджаны ў 1931 годзе ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. За выдатныя заслугі перад Радзімай на фронце і ў тыле ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 3,5 тыс. камсамольцаў ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 3,5 млн. камсамольцаў ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі; УЛКСМ ў 1945 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна. За працу, якая  была праведзена  камсамолам у аднаўленні разбуранага нямецка фашысцкіх захопнікаў народнай гаспадаркі, ў 1948 годзе ВЛКСМ года быў узнагароджаны другім ордэнам Леніна. За актыўны ўдзел у асваенні цалінных і абложных зямель ВЛКСМ ў 1956 годзе быў узнагароджаны трэцім ордэнам Леніна. У 1968 годзе ў сувязі з 50 гадовым юбілеем Ленінскага камсамола УЛКСМ быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. За ўсю гісторыю УЛКСМ праз яго шэрагі прайшло больш за 200 мільёнаў чалавек. У верасні 1991 г. XXII  з’езд УЛКСМ палічыў вычарпанай палітычную ролю УЛКСМ як федэрацыі камуністычных саюзаў моладзі і заявіў аб самароспуску арганізацыі.  Сёння пераемнікам УЛКСМ з’яўляецца БРСМ, грамадскія моладзевыя арганізацыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *