Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

  Штогод 2 красавіка ў нашай краіне і ў Расіі адзначаецца агульнае свята-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень абодва народы святкуюць ідэю свайго аб’яднання. Нагадаем, што ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты абедзвюх краін сустрэліся ў Маскве для стварэння супольнасці Расіі і Беларусі. Афіцыйна гэты дагавор уступіў у сілу праз два месяцы пасля яго падпісання. Кожны год 2 красавіка, на свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў сталіцах абедзвюх дзяржаў — Маскве і Мінску — праходзяць розныя святочныя мерапрыемствы, а таксама сустрэчы лідараў краін. Можна сказаць, што Расія з’яўляецца галоўным партнёрам Беларусі ў сферы палітыкі і эканомікі. У ліпені 2010 года ўступіў у дзеянне Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Падпісанне Дамовы аб яго стварэнні адбылося 6 кастрычніка 2007 года ў горадзе Душанбэ. На думку экспертаў, гэта магчымасць стымуляваць эканамічнае развіццё краін-удзельніц. Галоўнай мэтай інтэграцыі можна назваць стварэнне ўмоў, якія неабходныя для развіцця нашых краін і павышэння ўзроўню жыцця абодвух народаў. Сумесныя дасягненні дзвюх краін паступова ўзрастаюць. Эфектыўнасць інтэграцыйнага развіцця Саюза пацвярджае таксама і рост бюджэту Саюзнай дзяржавы. Такое супрацоўніцтва забяспечвае выпуск больш канкурэнтаздольнай прадукцыі. Дазваляе гэта павысіць і транзітны патэнцыял абедзвюх краін. Працягвае ўдасканальвацца міграцыйная палітыка, вядзецца актыўнае супрацоўніцтва па фарміраванні агульнага рынку працы. Адбываецца нарошчванне ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і маладзёжнай палітыкі. У рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуецца вялікая колькасць разнастайных сумесных праграм і праектаў у такіх сферах, як будаўніцтва, прамысловасць, энергетыка, засваенне космасу, развіццё камп’ютарных і інавацыйных тэхналогій і т. д. Наднацыянальнымі органамі Саюзнай дзяржавы з’яўляюцца: Вышэйшы дзяржаўны савет, Парламенцкі сход і выканаўчы камітэт.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *