14 чэрвеня — Сонечны дзень дзіцячай ініцыятывы

Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі былі ініцыятыўнымі як ніколі, таму што сёння быў дзень дзіцячай ініцыятывы. Цэнтральным мерапрыемствам стала работа творчых майстэрняў у рамках праекта «Роўны навучае роўнага». Старэйшы атрад правёў для малодшага спартландыю «Праводзім самі — гуляйце з намі», дзень завяршыўся круглым сталом «Мая вялікая ініцыятыва для малой Радзімы». Таксама сёння ў госці з прафілактычнай гутаркай і пазнавальным фільмам завіталі прадстаўнікі энерганадзору..

                                                                                                    

 

Добавить комментарий