Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

10 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь

10 мая (другая нядзеля мая) ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Герб, сцяг і гімн дзяржавы — галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны даюць уяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе нацыянальных каштоўнасцях. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур краіны, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру размешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых жытніх каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева-ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам «Рэспубліка Беларусь». Гэта выява на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа: працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм. Чырвоны колер на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь — гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер — колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Для беларускага народа, які з глыбінь стагоддзяў захаваў традыцыйную любоў да прыроды, зялёны колер, колер шчодрасці, дабрыні і працавітасці з’яўляецца натуральным і арганічным. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў, увасабленне надзеі на паспяховае развіццё лёсу. Гэта колер прымірэння, веры і святасці, колер мудрасці і ведаў. Найважнейшая асаблівасць і своеасаблівасць Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь — выкарыстанне нацыянальнага арнаменту як элемента дзяржаўнай сімволікі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *